У інтэрнэце з'явілася фота з Оршы, датаванае 1983 годам. Звязана яно з футболам. У 1983 годзе фанаты менскага "Дынама" адправіліся ў Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург) падтрымаць сваю каманду — адзінага прадстаўніка БССР у чэмпіянаце БССР — у матчы з ленінградскім "Зенітам". Падарожжа адбылося ў канцы сакавіка 1983-га. Па дарозе ў Ленінград фанаты дынамаўцаў прыпыняліся ў Оршы, дзе рабілі перасадку на іншы цягнік. Фота апублікавала старонка Ultras Old Style у сацыяльнай сетцы "Вконтакте".
