Выстава адкрылася яшчэ ў канцы кастрычніка ў галерэі Грамыкі на гадавіну смерці мастака. Сяргей Пятровіч пакінуў заўважны след у мастацтве, а яго карціны вядомыя многім. Выстава дазволіла тым, хто яе наведаў, пашырыць свае веды. Камусьці лепей пазнаёміцца з творчасцю Сяргея Фомчанкі, камусьці ўпершыню ўбачыць ягоныя карціны. Натуральна, у нашай фотагалерэі паказаныя толькі асобныя карціны, на выставе іх было значна больш. А таксама перададзена пэўная атмасфера ў галерэі.
