1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Общество

Абвесткі застануцца па-расейску

03.01.2019 19:44

1636 просмотров, 5 комментариев

Орша — адзіны горад Беларусі, дзе назвы прыпынкаў у транспарце абвяшчаюцца не на беларускай мове.

Яшчэ адна сфера, дзе Орша знаходзіцца на "задворках" — стаўленне да беларускай мовы. Ва ўсёй краіне ў грамадскім транспарце абвяшчэнне прыпынкаў ідзе па-беларуску, і толькі Орша ўжо шмат гадоў з'яўляецца прыкрым выключэннем з правіла. У канцы 00-х і пачатку 10-х гадоў абвесткі ў транспарце яшчэ рабіліся па-беларуску, аднак затым былі неспадзявана перакладзеныя на расейскую мову з начытваннем вядоўцы тэлеканала СКІФ Сяргея Бойкі.

Грамадскія актывісты, у тым ліку з "Таварыства беларускай мовы" неаднаразова звярталіся ў аўтапарк з патрабаваннямі вярнуць родную мову ў аўтобусы, аднак усякі раз чыноўнікі то абяцалі ў хуткім часе разабрацца з праблемай, а ў выніку забываліся пра яе, то прысылалі адпіскі.

У той жа час кіраўніцтва аўтапарка яшчэ ў 2016 годзе запэўнівала Orsha.eu, што атрымала аўдыяфайл, дзе былі начытаныя правільна прыпынкі на беларускай мове. Актывісты зрабілі гэта ўласнымі намаганнямі, з запрашэннем спецыялістаў і без прыцягнення дзяржаўных грошай. Аднак абяцанні прадстаўнікоў аўтапарку так і засталіся на словах і ў адпісках. А цяпер тон чыноўнікаў змяніўся, прычым сыходзіць гэта з Віцебску. ААТ "Віцебскаблаўтатранс" у адказе на зварот спаслаўся на дзве дзяржаўныя мовы і на іх роўнасць паводле Канстытуцыі.

Зразумела, што ні пра якую роўнасць моў гаворка не вядзецца, паколькі ў Оршы беларуская мова па-ранейшаму душыцца ва ўсіх сферах. Яе практычна няма нават на шыльдах у дзяржаўных установах, а цяпер яна канчаткова выціснута з назваў вуліц на дамах і з грамадскага транспарту.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Абвесткі застануцца па-расейску

Орша — адзіны горад Беларусі, дзе назвы прыпынкаў у транспарце абвяшчаюцца не на беларускай мове.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение