Орша калісьці была адным са шматлікіх цэнтраў рок-музыкі ў Беларусі. Аднак у апошнія гады канцэртаў падобнага кірунку ў горадзе практычна не засталося. 9-га лістапада будзе канцэрт не самай цяжкой музыкі, аднак на рок-фэсце выступяць вядомыя аршанскія гурты. Аршанцаў чакаюць выступы "Doytra cover band", "Тарас на Парнасе" і "Пани Хиды". Уваходны квіток на канцэрт каштуе 5 рублёў. Пачатак 9-га лістапада а 19:00.
