У выдавецтве «Папуры» выйшаў шасцітамовік твораў Уладзіміра Караткевіча. Творы вялікага пісьменніка і раней выходзілі ў выдавецтве «Папуры». У 2015 годзе ў серыі «Мая беларуская кніга» выйшлі «Чазенія», «Сівая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскі кароль» і «Зброя». А ў 2016-м — «Каласы пад сярпом тваім». У нядаўна выдадзены шасцітамовік увайшлі самыя папулярныя цяпер, на думку выдаўцоў, творы славутага пісьменьніка. У шасцітамовік уключаныя — «Дзікае паляванне караля Стаха», «Зброя», «Сівая легенда», «Ладдзя роспачы», «Цыганскі кароль», «Чазенія. Выбраныя творы», «Чорны замак Альшанскі» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
