Частку песень з новага альбому можна было пачуць напярэдадні афіцыйнага выхаду, напрыклад, у эфіры радыё «Сталіца» і на канцэрце ў менскім клубе «Berlin». Музыкі ў свой час падкрэслівалі, што граюць не чысты пост-панк, фактычна гэта сумесь розных стыляў, што робіць творчасць гурта сапраўды непаўторнай. У новым альбоме 8 песень рускамоўныя, адна на беларускай і адна на польскай мовах. Раней у «Пані Хіды» таксама былі і беларускамоўныя песні, верагодна, будуць і яшчэ. 10 музычных кампазіцый ужо апублікаваныя на старонцы калектыва «Ўкантакце». Таксама гурт публікуе фотадымкі са свайго жыцця ў Інстаграм.

