1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Грамадства

Забойцу ўшаноўваць не будуць

25.06.2019 15:53

1542 прагляду, 7 каментароў

У Горацкім раёне аблвыканкам не дазволіў ставіць помнік Пятру Першаму

Помнік Пятру Першаму планавалі адкрыць у суседнім Горацкім раёне не далёка ад мясцовага выканкаму. Такім чынам чыноўнікі гатовы былі адзначыць тое, што расейскі цар пабываў у Горках пад час Паўночнай вайны (1700-1721). Помнік павінен быў выглядаць як гармата пачатку 18 стагоддзя і адмысловая шыльда, якая паведамляла б пра знаходжанне Пятра.

Але знаходжанне Пятра Першага на тэрыторыі Беларусі гэта сумная старонка гісторыі нашай краіны. Па загадзе Пятра Першага былі спалены разам з замкамі Орша, Мсціслаў, Дуброўна, Віцебск і Магілёў. Былі знішчаны замкі ў Смалянах, Шклове і Копысі, Гомелі, Быхаве. А ў Полацку цар уласнаручна забіў у Сафійскім саборы манахаў. У самой Сафіі размесцілі парахавы склад, які выбухнуўшы знішчыў старажытны храм.

Помнік павінен быў быць адчынены ў чарговую гадавіну вызвалення Горак ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, пра што грамадскасць выпадкова даведалася з афішы мерапрыемстваў і гэта выклікала вялікі рэзананс у СМІ. У выніку аблвыканкам забараніў ставіць помнік з фармулёўкай, што той не прайшоў патрэбных бюракратычных працэдураў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Забойцу ўшаноўваць не будуць

У Горацкім раёне аблвыканкам не дазволіў ставіць помнік Пятру Першаму

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение