1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Спорт

Сенсацыйны вылет

14.06.2019 11:36

1673 прагляду, 0 каментароў

Футбалісты «Оршы» неспадзявана прайгралі найслабейшай камандзе 2 лігі і выбылі з кубка Беларусі.

У 1/32 фіналу аршанцы мусілі сустрэцца ў Клецку з мясцовай камандай, якая выступае ў 2-й лізе і займае там апошняе месца. Перад гульнёй прайшла інфармацыя, што «Клецк» здымаецца з чэмпіянату, гэта пацвердзілі трэнер і некаторыя гульцы клуба. Кубкавы матч быў пад пагрозай зрыву, але менш чым за суткі да пачатку яго ўсё ж прызначылі. Да апошняга моманту захоўвалася невядомасць, ці прыедуць на матч самі футбалісты «Клецка», сярод якіх няма мясцовых гульцоў. Каманда гаспадароў з’явілася толькі за 17 хвілін да пачатку матчу, паведаміў Тэлеграм-канал прыхільнікаў ФК «Орша». Пры гэтым аршанцы ўжо даўно разміналіся на стадыёне.

Сам матч стаў шокам для ўсіх шанавальнікаў «Оршы». Сіня-белыя вялі 2:0 пасля дакладных стрэлаў Казарэза і Беразуна. Аднак клецкая каманда здолела зраўняць лік і перавесці сустрэчу ў дадатковы час. У ім нікому забіць не ўдалося і пайшла серыя пенальці. На жаль, 11-метровы, не забіты Аляксандрам Кучаравым, вывеў «Клецк» у 1/16 фіналу, мясцовая каманда рэалізавала ўсе пяць спробаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сенсацыйны вылет

Футбалісты «Оршы» неспадзявана прайгралі найслабейшай камандзе 2 лігі і выбылі з кубка Беларусі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение