26 траўня каля 16 гадзін дня на аўтадарозе "Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі" паблізу вёскі Засценкі Дубровенскага раёна супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі аўтамабіль "Peugeot 307", якім кіраваў 39-гадовага жыхара Мінска. У багажніку машыны было выяўлена 13 бутэлек віна, 12 бутэлек шампанскага і 262 бутэлькі каньяку, якія перавозіліся без суправаджальных дакументаў і маркіроўкі акцызамі Рэспублікі Беларусь. Кіроўца быў дастаўлены ў Дубровенскі РАУС для далейшага разгляду. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
