Не шчаслівы чыгуначны мост на вуліцы Міра пад якім у Оршы рэгулярна ўтвараюцца заторы на гэты раз падвёў аршанцаў пад час нядзельнага моцнага дажджу. Як адзначаюць відавочцы, на гэты раз у гадзіну пік (хаця ў выходныя рух транспарту меньшы) пад мастом застраў аўтобус, які і не даваў праехаць іншым аўтамабілям. Магчыма, што аўтобус застраў, бо "захлынуўся" маторам. Пад мастом з-за дажджу ўтварылася вялікая лужына і машыны з нізкімі пасадкамі пераўтварыліся ў вадаплаваючых. Хаця на месцы затора працавалі два супрацоўніка ДАІ, якія сталі рэгуліроўшчыкамі, затор не атрымлівалася разагнаць доўга. Корак расцягнуўся прыблізна на кіламетар у два бакі.

