Доўгачаканы дождж праверыў горад на ўстойлівасць ліўневай каналізацыі. І аказалася, не ва ўсіх месцах яна была гатовая да такога рэзкага вялікага дажджу. Так, на вуліцы Караткевіча ліўнёвая каналізацыя забіла гейзерам. У адным з месцаў дзе асфльт быў крыху няроўны з-за дажджу ўтварылася яшчэ знчная яміна, якую пакуль абазначылі знакам. Праўда, і знак патануў.


