Аварыя адбылася 28 красавіка каля 1 гадзіны ночы на скрыжаванні вуліц Панчука і Набярэжнай горада Новалукомля Чашніцкага раёна. 48-гадовы жыхар Барысава, кіруючы аўтамабілем "Nissan Patrol", не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўчыніў наезд на прыдарожнае дрэва, інфармуе Аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. У выніку ДТЗ кіроўца загінуў на месцы здарэння, а 36-гадовая жыхарка Чашніцкага раёна, якая ехала ў якасці пасажыра, была дастаўлена ў Новалукомскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе ад атрыманых траўмаў памерла. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
