2 красавіка каля 13 гадзін 30 хвілін у в.Марцюхова Талачынскага раёна супрацоўнікамі АДАІ РАУС была спыненая аўтамашына "Форд Транзіт", якім кіраваў 36-гадовы кіроўца. У багажным аддзяленні транспартнага сродку мужчына перавозіў каля 1 тоны лому чорнага металу без суправаджальных дакументаў. Аўтамашына і груз дастаўлены ў Талачынскі РАУС для далейшага разгляду справы.
