Не звычайнае ДТЗ здарылася каля Юрцава. Як паведамляе сайт абласной міліцыі, 29-гадовы кіроўца з Брэсцкай вобласці 4 сакавіка ехаў па трасе М1. Пад'язжаючы да Юрцава мужчына быў ужо моцна стомлены, увага рассейвалася. І калі грузавік выехаў на мост, які праходзіць над чыгункай Орша-Віцебск, ён не справіўся з кіраваннем, прабіў металічную загародку на мосце і зваліўся з маста. Як паведамляе міліцыя, грузавік зваліўся проста на чыгуначнае палатно. На шчасце, у гэты час аніякі цягнік па чыгунцы не ехаў. Але без траўмаў не абыйшлося. У бальніцу Сямашкі быў дастаўлены 26-гадовы пасажыр грузавіка.
