Стадыю 1/4 фіналу аршанцы пачыналі на сваёй пляцоўцы ў спартовым комплексе "Алімпіец". У суперніках быў гомельскі клуб ВРЗ. Адкрылі лік госці намаганнямі Рагачова, затым Клачко сквітаў мяч, а Белы вывеў аршанцаў наперад. Гол Грыцаўца зноў ураўняў супернікаў, але Дзмітрый Клачко дублем прынес "Вітэну" вікторыю 3:2. Цяпер лёс супрацьстаяння вырашыць сустрэча ў Гомелі, якая пройдзе а 17-00 у чацвер, 17-га студзеня.
