Жорсткае сутыкненне трох аўтамабіляў адбылося ў Талачынскім раёне 3 студзеня на трасе "Брэст-Менск-мяжа Расейскай Федэрацыі" Кіроўца Seat перасякаючы раздзяляльную паласу выехаў на сустрэчную, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем Hyundai. Адразу ж пасля гэтага ў Hyundai урэзаўся Ford, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку ДТЗ 39-гадовая і 17-гадовы пасажыры аўтамабіля Hyundai Solaris атрымалі сур'ёзныя траўмы і шпіталізаваныя ў Талачынскую цэнтральную раённую бальніцу. Вадзіцелі і пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Па інфармацыі групы "ДАІ Віцебск"

