Здарэнне адбылося ў Лёзненскім раёне 28 снежня каля 17-30. 30-ці гадовы кіроўца кіруючы аўтамабілем "Opel Corsa", рухаўся па трасе P-21 "Віцебск-Лёзна-мяжа Расейскай Федэрацыі" паблізу в. Уно здзяйсняючы абгон не змог справіцца з кіраваннем у выніку чаго адбылося жорсткае сутыкненне з аўтамабілем "Peguot Partner", за рулём якога быў кіроўца 1990 года нараджэння які рухаўся яму на сустрэчу. У выніку ДТЗ кіроўца "Opel Corsa", з траўмамі дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне УАЗ"Лёзненская ЦРБ". Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Паводле інфармацыі групы Даі Віцебск



