Светлавы рэгуліроўшчык на скрыжаванні вуліцаў Леніна і Караткевіча быў усталяваны яшчэ летам пад час рамонту вуліцы Караткевіча. Але з тае пары ён стаяў не падключаны і пешаходы з кіроўцамі арыентаваліся на дарожную разметку ды знакі. На прайшоўшым тыдні светлафор запрацаваў. Ён рэгулюе рух транспарту, які выязжае з вуліцы Караткевіча (адпаведна і машын па вуліцы Леніна, якія мусяць прапускаць транспарт з Караткевіча) і рух пешаходаў.
