Здарэнне мела месца 18-га кастрычніка ў Сянне. Каля 18:55 48-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем "Фольксваген Каравэла", пры руху па вул. Карла Маркса ў бок вул. Чырвонай Слабады, пры праездзе нерэгуляваным пешаходным пераходам на скрыжаванні з вул. Чкалава, здзейсніў наезд на мужчыну, які пераходзіў праезную частку дарогі па лініі скрыжавання побач з нерэгуляваных пешаходным пераходам. У выніку ДТЗ пешаход атрымаў траўмы і шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне УАЗ "Сенненская Цэнтральная раённая бальніца".

