Інцыдэнт адбыўся 21 верасня ў 18.40 каля вёскі Стаўры Аршанскага раёна. Кіроўца трактара МТЗ рухаўся па трасе М8 і падчас развароту не саступіў дарогу матацыклу, які яго абганяў. За рулём матацыкла быў жыхар Магілёва. У выніку ДТЗ 22-гадовага матацыкліста шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Аршанскай гарадской бальніцы з сур'ёзнымі траўмамі, у тым ліку з пераломамі і адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, паведамляе абласная ДАІ. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.


