Партал tut.by апублікаваў некалькі здымкаў, на якіх прыступкі, якія вядуць у нікуды, прыбудовы, якія не выкарыстоўваюцца даўно, але яшчэ не знесены, дзверы крамы, якія за сабой не маюць гаўбца і прыступак, толькі адкрытае паветра. Трапіў у сумніўны рэйтынг і наш горад. У Оршы ў Гарадской паліклініцы прыдумалі "арыгінальны" спосаб рамонту прыступкі. Адрамантавалі яе з дапамогай пліткі пасля таго, як старую літаральна "сцерлі" ногі шматлікіх наведнікаў за шэраг гадоў.
