17-гадовы хлопец пацярпеў пры сутыкненні двух легкавых аўтамабіляў на 4-м кіламетры дарогі «Багушэўск-Сенна-Лепель-Мядзел» у Сенненскім раёне. Як паведамляе ДАІ, каля 13:20 41-гадовы кіроўца на «Opel Vectra», які рухаўся ў бок Багушэўска, урэзаўся ў зад «Škoda Octavia» з расейскімі нумарамі, якая ехала ў спадарожным кірунку. У выніку ДТЗ пацярпеў 17-гадовы пасажыр «Opel», яго прыйшлося шпіталізаваць ў хірургічнае аддзяленне Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Па дадзеным факце аварыі праводзіцца праверка.
