Сёння, 10-га жніўня ў 12.32 паблізу д.38 па вул.Леніна ў Оршы кіроўца 54-гадовы кіроўца аўтамабіля "Кіа", рухаючыся з боку вуліцы Свярдлова ў напрамку вуліцы Піянерскай, пры праездзе нерэгуляваным пешаходным пераходам здзейсніў наезд на грамадзяніна 1945 года нараджэння, паведамляе ДАІ. Пацярпелы пераходзіў праезную частку па пешаходным пешаходзе з права налева па ходзе руху аўтамабіля. Пешаход з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне 1-й бальніцы. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Кіроўцу можа пагражаць крымінальная адказнасць.
