Вольга Іванаўна Васільева мае зараз пад 89 год. У 1932 (па іншых дакумантах у 1937) годзе яе бацьку растралялі рашэннем "тройкі". Сёння пра гэта нагадваюць некаторыя дакуманты і сямейныя легенды. Дзе ляжыць бацька дакладна не вядома, але інтэрнэт падказаў яе ўнуку, што бацька Вольгі Іванаўны, Іван Лявонавіч Чарняўскі можа ляжаць на Кабыляцкай гары. У якасці падарунка для сваёй састарэлай бабулі, унук звазіў яе на месца растрэлаў. І хаця дабрацца да самога помніку Вольга Іванаўна не змагла, выпадкова на месцы сям'я сустрэлася з даследчыкам Ігара Станкевічам, які і запісаў гісторыю гэтай сям'і.


