Здарэнне адбылося 3 жніўня каля 14-15. Па версіі ДАІ,кіроўца грузавога мікрааўтобуса не прапусціў мапед за стырном якога быў мужчына 1958 года нараджэння. Мапед рухаўся напрамую па галоўнай дарозе, а мікрааўтобус у гэты час паварочваў на Дубровенскую. Па нашай інфармацыі, некаторы час пасля аварыі мапедыст яшчэ быў жывы, але памёр ён на месцы аварыі.
