1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Орша, Здарэнні

Хто пацярпеў у аварыі

03.08.2018 15:40

4062 прагляду, 16 каментароў

Хто былі тыя людзі, якія пацярпелі ад аварыі і пажару ў ГАЗелі на трасе Е95

Сайт abw.by распавёў новыя падрабязнасці пра аварыю, якая адбылася 1 жніўня на трасе Е95 (М8). Тады аўтамабіль Лэнд Крузэр урэзаўся ў грузавую ГАЗэль. Ад чаго тая ўспыхнула і ў кабіне згарэла жанчына. Яшчэ адна пасажырка і кіроўца грузавіка атрымалі апёкі.

На наступны дзень кіроўца грузавіка памёр у рэанімацыі. Як паведамляе названы аўтамабільны сайт, у мужчыны былі апёкі 4-ай ступені 100% цела. З такімі апёкамі шанцаў на выжыванне практычна няма. Пры гэтым ДАІ вінаваціць менавіта гэтага кіроўцу ў аварыі. Дарэчы, з 2007 года ён прыцягваўся да адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху 28 разоў. Кіроўца легкавушкі таксама ў гэтым плане не святы - ён з 2010 года прыцягваўся да адказнасці 60 разоў.

Усе хто знаходзіліся ў ГАЗэлі працавалі ў магілёўскай фірме "Магатэкс". Тая жанчына, якая памерла была прадавачкай. Пакуль з трох чалавек, што былі ў грузавіку жывой застаецца 20-гадовая пасажырка. Яна таксама атрымала моцныя апёкі і ляжыць у рэанімацыі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што яна яшчэ і цяжарная на 20 ці 21 тыдні цяжаранасці. У яе абпалена 80-85 працэнтаў цела.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хто пацярпеў у аварыі

Хто былі тыя людзі, якія пацярпелі ад аварыі і пажару ў ГАЗелі на трасе Е95

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение