Мікрааўтобус і легкавік сутыкнуліся на скрыжаванні вуліцаў Леніна і Камсамольская каля 16-50 - паведамляюць нашыя чытачы. Хто вінаваты ў аварыі вызначыць ДАІ, але падобна на тое, што гэта легкавік Хёндай не прапусціў мікрааўтобус. У выніку аварыі абедзве машыны атрымалі лёгкія пашкоджанні, у прыватнасці, легкавік значна пашкодзіў ударам задняе крыло.
