Праваслаўная царква Раства Прасвятой Божай Маці, якая стаіць на вуліцы Савецкай, мае вельмі неадназначную кампазіцыю з фарбаваных камянёў на сваім дварэ. З дапамогай яшчэ і трубкі з іх зроблены танк, на якім намаляваная чырвоная зорка і надпіс "На Берлин!" Камень знаходзіцца менавіта на царкоўным дварэ, побач з аўтастаянкай, якая належыць той жа царкве. "Руля" танка накіраваная ў бок фабрыкі "Світанак". Досыць неадназначная кампазіцыя каля царквы, якая, па хрысціянскай веры, павінна наадварот, прапаведваць адмову ад зброі, мірнае суіснаванне людзей і выкананне божых запаветаў.
