Дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА паведаміла пра чарговае нараджэнне блізнятаў у Аршанскім радзільным доме. Двайняшкі Кібісы і двайняшкі Верамеевы нарадзіліся адны за адным і ў абодвух выпадках парай нарадзіліся хлопчык і дзяўчынка. БелТА бачыць у гэтым унікальнасць і, нават, фенаменальнасць - на Оршу прыходзіцца чверць усіх двайняшак, якія нараджаюцца ў Оршы, хаця раён складае толькі сёмую частку вобласці па колькасці жыхароў.






