26-га траўня каля 8.30, кіроўца 1993 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем маркі «Мазда», які рухаўся па аўтадарозе Р-87 "Віцебск-Орша" 19 км выехаў на правую абочыну па ходзе руху, у выніку чаго страціў кантроль над транспартным сродкам і, выехаўшы за межы праезнай часткі, перакуліўся. У выніку ДТЗ апошні атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў УА "ВАКБ", паведаміла абласное ДАІ. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

