Татуіроўка стала даволі папулярнай, але да гэтае пары на Аршаншчыне зрабіць яе можна было толькі ў кустарных умовах, адпаведна, ва ўмовах, якія не заўсёды адпавядалі санітарным умовам. На днях на трэцім паверске новага гандлёвага цэнтра "Шакалад" адкрыўся першы салон. Сярод паслугаў якія прапаноўвае салон: татуіроўка, перманентны макіяж, а ў хуткім часе з'явіцца і роспіс хной.





