Некалькі дзён таму (калі ў горадзе яшчэ не было так суха як зараз) у тупіку Молакава, на ўездзе на яго з боку вуліцы Молакава праваліўся аўтамабіль. Пры гэтым, дарога ў тупіку зусім не паказвала, што яна можа злавіць аўто у свой палон - дарога выглядала цалкам нармальна. Але, як аказалася, гэта была не дарога, а суцэльны бруд, які пры ціску на яго проста праваліўся, зацягнуўшы машыну як у багну.





