У Пінску адбыўся чэмпіянат Беларусі па паўэрліфцінгу. Аршанка Марына Гарбачова прыязджала на яго ўжо ў статусе вядомай спартоўкі, якой пакараліся многія тытулы і рэкорды. Але ў спорце неабходна адасабляць старыя заслугі і цяперашні час. Марына цудоўна справілася з задачай і прадэманстравала, што не проста застаецца на высокім узроўні, але і прагрэсуе далей! Выступаючы ў намінацыі станавая цяга, у Абсалютным заліку яна выйграла чэмпіянат у катэгорыі да 48 кг. Уласная вага Гарбачовай – 47,600 кг. Падапечная трэнера Аляксандра Казлова заваявала пераканаўчую перамогу, паказаўшы вынік 137,500 кг/каэфіцэнт Вілкса 183,23. Акрамя таго, Гарбачова ўсталявала рэкорд Беларусі, 2 рэкорды Еўропы і 2 рэкорды свету! Віншуем!


