Агулам у веснавой прыборцы ўдзельнічалі каля трох дзесяткаў чалавек сем'і якіх у той ці іншай ступені пацярпелі ад тых рэпрэсіяў. Некаторыя ўдзельнікі прыйшлі разам з дзецьмі, якія працавалі не меньш за дарослых. Унікальнай падзеяй гэтай сустрэчы на Кабыляках стала памінальная малітва на габрэйскай мове - раней іўрыт ва ўрочышчы не гучаў. У самым канцы памінальную малітву прачытаў і каталіцкі святар.





