"Кірмашы праэктаў" праходзяць у розных гарадах краіны. Сутнасць у тым, што людзі прапаноўваюць ідэі, якія могуць палепшыць жыццё ў нашым рэгіёне. Прычым ацэньваюць праэкты як эксперты, так і самі гледачы. Ацаніць можаце і вы, калі прыйдзеце паглядзець прэзентацыі. Прэзентацыі "Кірмаша" можна будзе паглядзець і абмеркаваць у сераду 18 красавіка а 18-30 у канферэнц-залі гатэлю "Орша" на сёмым паверсе гатэлю (вул. Міра, 11).
