Тэрыторыя былога таксапарку даўно перададзена дробным фірмам. Адна з фірмаў зараз на гэтай тэрыторыі вядзе будаўніцтва. 10 красавіка на гэтым будаўніцтве адбыўся пажар - загарэўся бітум, які не так моцна нашкодзіў, колькі даў дыму. Рабочыя выклікаць пажарных не сталі - усё хутка патушылі самі.
