Здарэнне адбылося 6 красавіка на рэгуляваным светлафорамі скрыжаванні Магілёўскай і Салянікава. Хлопчык 2009 года нараджэння пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе калі яго збіла машына Фольксваген Пасат. Пра гэта са спасылкай на абласное ДАІ паведамляе агенцыя БелТА. Кіравала машынай 34-гадовая жанчына. Хлопчык з адкрытым пераломам бярцовай косткі патрапіў у бальніцу.

