Падвясныя масты - сёння рэдкасць. А мост які злучае праз Аршыцу раён Гразілаўкі і вуліцу Энгельса некалькі год таму стаў знакамітым, дзякуючы публікацыі яго фотаздымкаў у інтэрнэце. Пры гэтым, мост выглядаў даволі запушчаным і, нават, небяспечным - многія драўляныя канструкцыі ўжо былі падгніўшыя. Не так даўно гэты мост крыху адрамантавалі, замяніўшы асобныя дошкі і прыставіўшы да яго парэнчы.


