Нагадаем, што названы ролік выйшаў амаль месяц таму на тэлеканале "Белсат", а нядаўна стала вядома, што ў вырабе гэтага роліку падазраюцца двое жыхароў Віцебска Віталь Скрыль і Ўладзімір Лунёў. Ужо заўтра - у панядзелак 19 лютага - іх выклікаюць у суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. Але пратакол з якім паспелі азнаёміцца "падазраваныя" выклікаў у іх шэраг пытанняў. У сваім інтэрв'ю для сайту Беларускай асацыяцыі журналістаў Віталь Скрыль распавёў, што не хоча пакуль што распавядаць пра ўсе "загадкі" пратакола, але агучыў некалькі з іх. Па-першае, не зусім зразумела чаму артыкул, які гучыць як "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ" ў дачыненні да іх папалавініўся - Скрыля і Лунёва падазраюць толькі ў "вырабе". У якасці месца дзе адбыўся "агляд месца правапарушэння" пазначаны ў пратаколе пакой у будынку міліцыі, а не плошча пра якую казаў сведка запісаны для пратакола. Атрымліваецца, што "фрагмент інтэрв'ю", які і выклікаў пытанне ў аршанскіх міліцыянтаў запісваўся ў пакоі міліцыі. Да сведкаў таксама ёсць пытанні. У пратаколе пазначаны прозвішчы трох сведкаў, а дапытаны чамусці толькі адзін. Пры гэтым, Віталь гаворыць, што калі яны знаходзіліся ў Оршы, то заўважылі, што за імі сочаць, а ў пратаколе пра назіранне нічога не гаворыцца. Таксама цікава, што адміністратыўныя працэсы ў нашай краіне ідуць па месцы здзяйснення правапарушэння, а ў дадзеным выпадку разглядаць будзе справу не Аршанскі, а Кастрычніцкі суд Віцебска.
Орша, Грамадства
Дзіўны пратакол
18.02.2018 21:42
1931 прагляд, 1 каментар
Ролік "За што ў Воршы так не любяць Лукашэнку" справакаваў міліцыянтаў на складанне пратакола, які выклікае шэраг пытанняў
-
З Новым годам!
31.12.2020 22:00
105 просмотров, 0 комментариев
Мы ўжо адсвяткавалі Каляды, а цяпер рыхтуемся да перамен, якія наступяць у 2021-м годзе.
-
Вынікі-2020. Студзень
31.12.2020 20:33
143 просмотров, 0 комментариев
Страйк таксістаў, феерверк у сябе, продаж кароў і «Вядзьмар» па-беларуску.
-
Неймаверна слізка
29.12.2020 12:02
745 просмотров, 0 комментариев
Калі вы яшчэ дома, то лепш будзе і не выходзіць сёння на вуліцу
-
Праздничное расписание
25.12.2020 19:12
950 просмотров, 0 комментариев
Расписание городских рейсовых автобусов в Новогоднюю ночь.
-
-
Цягнікі на святы
15.12.2020 11:31
1552 просмотров, 0 комментариев
«Беларуская чыгунка» прызначыла дадатковыя цягнікі на навагоднія і калядныя святы.
-
Праверка ў час пандэміі?
15.12.2020 09:26
1683 просмотров, 0 комментариев
Надглядныя органы збіраюцца праверыць стан лічыльнікаў электраэнергіі ў самыя «гарачыя» дні каранавірусу.
-
Расстраляны дырэктар мясакамбінату
14.12.2020 17:09
2469 просмотров, 0 комментариев
Чарговая гісторыя пра тое, як Масква здраджвала тым, хто раней быў яе апорай.
-
Юбілей Магдэбурскага права
14.12.2020 07:41
762 просмотров, 0 комментариев
13 снежня споўнілася 400 гадоў, як Оршы было дадзена важнае права на самакіраванне.
Последние новости
-
31.12.2020 20:33
Вынікі-2020. Студзень
Страйк таксістаў, феерверк у сябе, продаж кароў і «Вядзьмар» па-беларуску.
-
31.12.2020 18:04
Суворая егіпецкая рэшта
Серб хацеў абмяняць у Оршы фальшывую купюру ў 50 даляраў, а касірка выклікала міліцыю.
-
31.12.2020 16:00
Цягнікі спазняюцца
Адразу некалькі цягнікоў, якія ішлі ў Оршу або з яе, спазніліся да месцаў прызначэння.
-
31.12.2020 13:57
Поўнае «свята» ў Межаве і Рамальдаве
У некаторых вёсках на Аршаншчыне дагэтуль няма электрычнасці.
-
31.12.2020 11:48
Брат Наталлі Хершэ распавёў пра сястру
«Наталля параўноўвала са Швейцарыяй, а ў Беларусі за гады нічога не мяняецца».