Так, ад бадзяжных жывёлаў ёсць некаторая шкода, але ёсць і карысць, у прыватнасці, ц змаганні з пацукамі ды мышамі. Менавіта таму ў некаторых краінах даўно ўвайшло ў практыку дапамагаць бяздомным катам перажыць зіму - іх падкормліваюць, адчыняюць падвалы, або, нават, будуюць домікі. У Беларусі пакуль такога на дзяржаўным узроўні не робяць. Але неабыякавыя людзі ёсць у Оршы. Першы домік для зімоўкі катоў з'явіўся недалёка ад педагагічнага каледжу. Раней мясцовыя каты зімавалі проста пад лесвіцай, якая вядзе ад цэнтру да коледжу, цяпер невядомыя неабыякавыя людзі з дошак скалацілі ім свой домік, які ўнутры высланы саломай.




