У мінулым годзе ў раёне Чаромушак была адкрыта фірмовая крама агракамбінату "Дзяржынскі" "Фабрыка здароўя". Але праз некаторы час крама была зачынена. Цяпер "Фабрыка" занава адчыніла свае дзверы, але цяпер ужо ў раёне Раніцы ў падвале "Аршанскага цэнтра нерухомасці".

