Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Талачыне ў 14:50 у сераду, 7-га лютага. Пешаход 1955 года нараджэння ў выніку наезду аўтамабіля "Шкода-Актавія" атрымаў сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў Аршанскую гарадскую бальніцу № 1. Па факту дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка. Пешаход пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

