Фармоўшчыца Аршанскага хлебазаводу Марына Марозава ўзнавіла работу канадскага скульптара Элен Джэвет “Светабудова”. Каб стварыць скульптуру, толькі кандытарскім спосабам, пайшло 10 кілаграмаў цеста. Шырыня скульптуры 65 см, вышыня 60 см. Скульптура з цеста была прадстаўлена на Міжнародным конкурсе кандытараў, які адбыўся ў Менску ў лістападзе. Зараз БЕЛТА прадставіла некалькі фотаздымкаў з удзелам аршанкі ў конкурсе. Журы конкурсу адзначыла твор Марыны Марозавай залатым медалём.




