Даволі дзіўную карціну маглі назіраць жыхары вуліцы Савецкай на мінулым тыдні. Як мінімум, два дні запар тут паміж берагам Дняпра і дарогай высоджвалі дрэвы і кусты. Для пасадкі раслінаў, работнікам даводзілася капаць не толькі зямлю (па сёняшняй зіме яна не надта прамёзла), але і снег. Шанцы, што саджанцы перажывуць зіму і летам змогуць пакрыцца зелянінай, пры гэтым, не надта высокія. Хаця, сапраўды, ёсць асобныя віды раслінаў, якія саджаць зімой, у прынцыпе, можна, але і тады шанцы на тое, што яны прыжывуцца, невялікія.





