Па нашай інфармацыі сёння на будаўніцтве бальніцы працуе, як мінімум, больш за сотню будаўнікоў з розных гарадоў краіны. Кантралёры таксама не сумуюць - амаль штодзень розныя пасадоўцы наведваюць будоўлю. Адначасова ідзе і ўнутраныя работы і знешняя аддзелка будынка. У многіх месцах сцены ўжо абшытыя ўцяпляльнікам, а дзе-нідзе сцены ўжо пакрытыя сучаснымі зацемненымі шклянымі плітамі - па іх можна зразумець як будзе выглядаць бальніца.




