Аварыя адбылася ў пятніцу 1 снежня каля крамы Еўраопт па вуліцы Перакопскай. Як патлумачылі відавочцы, кіроўца таксі выязжаў заднім ходам, калі ўрэзаўся ў Хёндай. Удар атрымаўся даволі моцным - бампер Хёндая ад удару адваліўся. Сярод людзей ніхто не пацярпеў.
