1 USD
= 2.58 BYN
1 EUR
= 3.17 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.95 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.12 BYN
09:00

+1

5 м/с

987 гПа

12:00

+1

5 м/с

987 гПа

15:00

+1

4 м/с

985 гПа

18:00

+2

4 м/с

985 гПа

21:00

+2

3 м/с

985 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Анансаваныя новыя фермы

02.12.2017 10:00

2409 праглядаў, 9 каментароў

У Аршанскім раёне распрацаваны праекты па будаўніцтве ферм у Чурылаве, Ларынаўцы і Вусці.

Кіраўнік Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў заявіў, што перад Аршаншчынай стаіць задача падвоіць паказчыкі, а дзеля гэтага трэба будаваць новыя вытворчасці у горадзе і раёне, як у прамысловасці, так і ў сельскай гаспадарцы. Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што праекты ў сферы АПК ужо прапрацаваныя дэталёва.

"Будзем будаваць ферму на 1,2 тыс. галоў дойнага статку ў Вусці, новая малочнатаварная ферма на такое ж пагалоўе з'явіцца ў "Цяплічным". Фермы на 2 тыс. дойнага статку будуць узведзены ў "Юбілейным", у в. Чурылава. Завершым рэканструкцыю МТФ у Ларынаўцы, — падзяліўся планамі з БЕЛТА кіраўнік вобласці. Ён таксама паведаміў, што маштабная мадэрнізацыя чакае свінагадоўчы комплекс "Задняпроўскі" - абнаўленне будзе звязана з будаўніцтвам свінарэпрадуктара.

Узвядзенне новых комплексаў патрабуе развіцця перапрацоўчых прадпрыемстваў. І гэтыя пытанні прапрацоўваюцца ў комплексе. "Будзе весціся мадэрнізацыя Аршанскага малочнага камбіната, запланавана будаўніцтва новага забойнага цэха на мясакансервавым камбінаце", — сказаў Мікалай Шарснёў. Ён адзначыў, што па пералічаных праектах ўжо прынятыя канчатковыя рашэнні, вызначаны крыніцы фінансавання.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Анансаваныя новыя фермы

У Аршанскім раёне распрацаваны праекты па будаўніцтве ферм у Чурылаве, Ларынаўцы і Вусці.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение