Па вуліцы Міра ў раёне Усходняй на месцы ранейшай піўной крамы адкрылася крама "Beer Garden", якая пазіцыянуе сябе як частка сеткі крамаў разліўнога крафтавага піва. Прынцыповае адрозненне ад ранейшай установы толькі ў тым, што ў "Beer Garden" усталяваныя столікі і піва можна не толькі ўзяць з сабой, але і пасядзець проста ў краме. У астатніх адрозненнях можа разабрацца той хто добра разбіраецца ў смаках і гатунках піва.









