Пра здарэнне паведамляе абласное ДАІ на сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы "Укантакце". Легкавік Мітсубісі Ланцэр ехаў па Оршы а 2-50 26 лістапада. Кіроўца не справіўся ў кіраваннем і аўтамабіль вылецеў спачатку на паласу сустрэчнага руху, а потым пратараніў слуп. У выніку кіроўца і яго пасажыру спатрэбілася медычная дапамога. Па стане на панядзелак, у бальніцы ўсё яшчэ застаецца пасажыр.


