Яскравая перамога адбылася на чэмпіянаце свету ў Маскве, пра які наш сайт раней пісаў. Адзначаючы поспехі Марыны Гарбачовай і Аляксандра Казлова, нельга не адзначыць і яшчэ аднаго прадстаўніка Беларусі, а менавіта Оршы — Сяргея Шыркевіча. Ён выступаў у жыме лежачы ва ўзроставай групе 60-69 гадоў. Маючы вагу ў 93 кілаграмы, Сяргей Уладзіміравіч узняў над сабой 145 кг. Большага выніку на чэмпіянаце свету паказаць не змог ніхто. Сяргей Шыркевіч — чэмпіён свету!
